wd wp Пошук:

Алена Віктараўна Скрыпко

Алена Віктараўна Скрыпко (нар. 14 мая 1971, в. Паплавы Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык і настаўнік.

Біяграфія

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (настаўнік рускай мовы і літаратуры), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, выхавацелем сярэдняй школы № 2 горада Клічава Магілёўскай вобласці. Выбіралася другім і першым сакратаром Клічаўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі». Працавала начальнікам упраўлення, першым сакратаром Мінскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», першым сакратаром Мінскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. СКРИПКО ЕЛЕНА ВИКТОРОВНА Архівавана 29 жніўня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая