wd wp Пошук:

Алена Вячаславаўна Сумко

Алена Вячаславаўна Сумко (нар. у 1978, г. Наваполацк Віцебскай вобл.) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў Наваполацку ў 1978 годзе. Скончыла ў 2000 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2001 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2001-2004 гадах навучалася ў аспірантуры гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2004-2005 гадах праходзіла стажыроўку ва Універсітэце імя Адама Міцкевіча ў Познані.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніла 10 кастрычніка 2008 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Тэма дысертацыі: «Дзяржаўная палітыка ў кнігавыдавецкай справе БССР (19191941 гг.)». 5 студзеня 2011 года рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь ёй было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

З часу заканчэння ўніверсітэта і па сёняшні дзень працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: з’яўлялася асістэнтам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры гісторыі і сацыялогіі, сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, айчыннай і ўсеагульнай гісторыі; займала пасаду намесніка дэкана інжынерна-тэхналагічнага факультэта, працавала ў прыёмнай камісіі гэтай вышэйшай навучальнай установы. Сёння з’яўляецца дацэнтам кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Займаецца даследаваннем праблем грамадска-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцця Савецкай Беларусі ў міжваенны перыяд, даследаваннем праблем рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі савецкіх уладаў на беларускіх землях у 1920-1930-я гады, гісторыяй штодзённасці насельніцтва Беларускага Паазер’я ў ХХ стагоддзі, даследуе гісторыю гандлю, таварна-грашовых адносін і гаспадарчых працэсаў на беларускіх землях на парцягу ХХ стагоддзя, ажыццяўляе гісторыка-краязнаўчае і гісторыка-этнаграфічнае вывучэнне гарадскога і сельскага насельніцтва Паўночнай Беларусі.

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

Вучэбныя выданні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваполацку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта