wd wp Пошук:

Алена Васілеўна Рынковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рынковіч. Алена Васілеўна Рынковіч (30 верасня 1923, в. Лысая Гара, Лагойскі раён, Мінская вобласць21 лістапада 2001) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).

Біяграфія

Скончыла ў 1948 годзе студыю Беларускага тэатра імя Я. Купалы. З 1948 года працавала ў Нацыянальным тэатры імя Я. Купалы.

Творчасць

Выканаўца драматычных і характарных роляў. Творчасць адметная тонкім пранікненнем у сутнасць вобраза, мяккім гумарам і лірызмам. Шэраг яркіх роляў сыграла ў беларускім рэпертуары: Агата («Паўлінка» Я. Купалы), Мякішава («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Наташа, Лідзія Сямёнаўна, Клава («Выбачайце, калі ласка!», «Таблетку пад язык», «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Марыя Фадзееўна («І змоўклі птушкі…» І. Шамякіна), Аня («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Марфа («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава), Маці («Парог» А. Дударава). Сярод роляў у класічнай і сучаснай драматургіі: Ганна Паўлаўна, Глафіра Фірсаўна, Людміла («Даходнае месца[ru]», «Апошняя ахвяра[ru]», «Позняе каханне[ru]» А. Астроўскага), Карпухіна («Дзядзечкаў сон[ru]» паводле Ф. Дастаеўскага), Любка Шаўцова («Маладая гвардыя[ru]» паводле А. Фадзеева), графіня Русільёнская («Канец — справе вянец[ru]» У. Шэкспіра).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Актрысы тэатра Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb