wd wp Пошук:

Алена Аляксандраўна Новік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новік. Алена Аляксандраўна Новік (нар. 10 красавіка 1962, Алёхнавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі педагог, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык.

Працавала выхавацелем, настаўніцай пачатковых класаў, настаўніцай гісторыі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам установы адукацыі «Шчэпіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа» Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджана юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь