wd wp Пошук:

Алексі Клод Клеро

Алексі Клод Клеро (фр. Alexis Claude Clairaut або фр. Clairault, 7 мая 1713, Парыж - 17 мая 1765, там жа) — французскі матэматык і астраном, член Парыжскай Акадэміі (1731), замежны ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі Навук (1754).

Біяграфія

Клеро нарадзіўся ў сям’і парыжскага выкладчыка матэматыкі. Ужо ва ўзросце дванаццаці гадоў ён здзівіў парыжскіх акадэмікаў сваёй працай аб некаторых крывых чацвёртага парадку, і яны наладзілі Клеро цэлы экзамен, каб пераканацца ў яго аўтарстве. Экзамен Клеро вытрымаў.

У 1729 годзе 16-гадовы Клеро прадставіў той жа акадэміі новы трактат: “Даследаванні аб крывых дваякай крывізны”. Гэтая кніга паклала пачатак адразу тром геаметрычным дысцыплінам: аналітычнай геаметрыі ў прасторы (Дэкарт займаўся плоскімі крывымі), дыферэнцыяльнай геаметрыі і начартальнай геаметрыі.

Шэфства над юным талентам узяў П’ер Луі дэ Маперцюі, які адвёз Клеро ў Базель слухаць лекцыі Іагана Бернулі. Па вяртанні (1731) васемнаццацігадовай Клеро быў абраны членам (ад’юнктам) Парыжскай акадэміі - беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі Акадэміі.

Гл. таксама

Галоўныя сачыненні Клеро

Зноскі

  1. Alexis-Claude Clairaut // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  4. https://collections.royalsociety.org/Dserve.exe?dsqIni=Dserve.ini&dsqApp=Archive&dsqDb=Persons&dsqSearch=Code==%27NA8170%27&dsqCmd=Show.tcl Праверана 13 мая 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1713 годзе
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1765 годзе
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных