wd wp Пошук:

Александру Іаан Куза

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Куза.

Аляксандру Іаан Куза (рум.: Alexandru Ioan Cuza, Аляксандр Іаан I; 8 [20] сакавіка 1820, Бырлад — 3 [15] мая 1873, Гайдэльберг) — князь злучаных княстваў Малдавіі і Валахіі, першы кіраўнік аб’яднанай Румыніі.

Біяграфія

Паходзіў з сем’і малдаўскага баярына ў Бырладзе. Адукацыю атрымаў у Парыжы, а таксама ў Балонскім і Павійскім універсітэтах.

У 1848 ён прыняў удзел у вызваленчым руху ў Малдове. Куза быў абраны ў заканадаўчы сход; адзін час быў ваенным міністрам Малдовы. У студзені 1859 быў абраны князем Малдавіі, 5 лютага таго ж года — князем Валахіі. Сумесна з Міхаілам Кагэлнічану правёў шэраг буржуазных рэформаў: аграрную, ваенную, судовую, адміністрацыйную, рэформу адукацыі, секулярызацыю манастырскіх земляў і іншыя.[3]

Зацверджанне султана прыйшло толькі ў 1861, і 24 снежня 1861 года Куза абвясціў сябе князем аб’яднанай Румыніі. Яго абралі два разы. Праводзіў актыўную знешнюю палітыку. Вызваленне сялян і іншыя праекты рэформаў выклікалі моцную апазіцыю сярод ультракансерватыўнай партыі.

У 1866 годзе ў выніку ваеннай змовы так званай «жахлівай кааліцыі» Куза быў зрынуты з прастола. Ён пакінуў княства і памёр у 1873 годзе ў Гайдэльбергу.

Куза быў пахаваны ў сваёй рэзідэнцыі ў Руджыноасе, а пасля Другой сусветнай вайны яго прах быў перапахаваны ў Ясах.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  3. Stoica, Vasile (1919). The Roumanian Question: The Roumanians and their Lands. Pittsburgh: Pittsburgh Printing Company. pp. 69-70. http://www.wdl.org/en/item/7314/view/1/69/.

Крыніцы

Спасылкі

Папярэднік:
3 каймакамы
Кіраўнік
Малдаўскага
княствы

18591862
Пераемнік:
няма
Папярэднік:
няма (акупацыя)
Кіраўнік Валахіі
18591862
Пераемнік:
няма
Папярэднік:
няма
Дамнітар Румыніі
18621866
Пераемнік:
Караль I
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Міністры абароны Малдовы
Катэгорыя·Памерлі 15 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бырладзе
Катэгорыя·Фанарыёты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Гаспадары малдаўскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Румыніі
Катэгорыя·Аб’яднанае княства Валахіі і Малдовы
Катэгорыя·Гаспадары валашскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Малдавіі і Валахіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1873 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1820 годзе
Катэгорыя·Асобы