wd wp Пошук:

Алег Цывінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цывінскі. Алег Цывінскі (англ.: Aleh Tsyvinski, нар. 17.11.1977) — беларускі эканаміст, прафесар Ельскага ўніверсітэта ў ЗША.

Нарадзіўся ў Віцебску, скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт (1998). З 1998 у ЗША, скончыў дактарантуру ў штаце Мінесота. Працаваў у Каліфарнійскім і Гарвардскім універсітэтах. У 2008 Цывінскі стаў адным з найбольш маладых прафесараў прэстыжнага Ельскага ўніверсітэта за ўсю яго гісторыю.

Алег Цывінскі займаецца даследваннямі ў галіне макраэканомікі, палітычнай эканомікі, фінансаў.

На Давоскім эканамічным форуме ў 2009 годзе стаў першым беларусам, які ўвайшоў у лік «маладых глабальных лідараў».

Зноскі

  1. Davos 2014 Participant List
  2. 1 2 3 4 https://news.nes.ru/news/izvestnyij-ekonomist-oleg-czyivinskij-stal-professorom-resh-po-sovmestitelstvu/
  3. https://economics.yale.edu/sites/default/files/files/pub/CV/a-tsyvinski_cv.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Выпускнікі Мінесоцкага ўніверсітэта