wd wp Пошук:

Алег Уладзіслававіч Роман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Роман.

Алег Уладзіслававіч Ро́ман[1] (21 верасня 1925 — 16 сакавіка 2013) — вучоны ў галіне парашковай металургіі, доктар тэхнічных навук (1972), прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1976).

Біяграфія

Нарадзіўся ва Уладзівастоку. У 1948 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1951 годзе — аспірантуру Ленінградскага політэхнічнага інстытута[2]. З 1951 года ў Беларускім політэхнічным інстытуце, дзе пад яго кіраўніцтвам у 1960 годзе створана лабараторыя парашковай металургіі. З 1972 г. А. У. Роман на пасадзе дырэктара Навукова-даследчага інстытута парашковай металургіі, у 1980—1993 гг. — генеральны дырэктар Беларускага рэспубліканскага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі, з 1993 г. — саветнік Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі. У 1991—1996 гг. старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

А. У. Роман з’яўляецца пачынальнікам і кіраўніком развіцця парашковай металургіі ў Беларусі. Па яго ініцыятыве і пад яго кіраўніцтвам створаны шэраг навуковых і вытворчых прадпрыемстваў, у т.л. 3 навукова-даследчых інстытуты, Маладзечанскі завод парашковай металургіі[2]. Вучонаму належаць навуковыя працы па тэорыі металаў, тэорыі фармавання і ўшчыльнення парашковых матэрыялаў, спосабам атрымання металакерамічных вырабаў і інш.

З’яўляецца аўтарам больш за 340 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, больш за 350 артыкулаў і дакладаў, больш за 60 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы[2].

Пад кіраўніцтвам А. У. Романа абаранілі дысертацыі 7 дактароў тэхнічных навук і больш за 50 кандыдатаў тэхнічных навук[2].

Па ініцыятыве вучонага ў Індыі створаны цэнтр парашковай металургіі. Таксама ён з’яўляўся старшынёй таварыства дружбы «Беларусь — Індыя»[2].

Узнагароды і прэміі

У 2002 годзе на канферэнцыі Нацыянальнай асацыяцыі індыйскіх інжынераў у Дэлі А. У. Роман названы «Лепшым замежным інжынерам 2000 года».

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 628. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Биография Романа Олега Владиславовича(руск.)  // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уладзівастоку
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вучоныя СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Матэрыялазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка