Алег Уладзіміравіч Хадыка (1 студзеня 1942, Мінск — 11 чэрвеня 2021, Мінск) — беларускі мастацтвазнаўца, рэстаўратар, педагог.
Нарадзіўся ў Мінску ў 1942 годзе. Рос без бацькі.
Скончыў у 1966 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута[1].
З 1964 года працаваў выкладчыкам архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. Трохі пазней стаў супрацоўнікам Міністэрства культуры, займаўся прыцягненнем новых кадраў у рэстаўрацыйную сферу Беларусі.
З 1975[1] года выкладаў на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Быў выкладчыкам Юрыя Несцярука (вядомы беларускі мастак). У 1981 годзе Алег Уладзіміравіч Хадыка ўнёс уклад у адраджэнне беларускай батлейкі як жанру народнага тэатральнага мастацтва. Прапанаваў стварыць у Смаргонскай кальвінісцкай царкве Музей батлейкі. Яго вучні Алесь Лось і Яўген Ліс, студэнты графічнага факультэта БДТМІ, паспяхова рэалізавалі гэтую ідэю.
Хадыка ўваходзіў у мастацкі савет, які зацвярджаў тэмы, эскізы і выкананне манументальна-дэкаратыўных твораў.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года[1].
Жыў у г. Мінску[1]. Памёр 11 чэрвеня 2021 года ў Мінску.
Працуе ў галіне тэорыі мастацтва. Выступаў у рэспубліканскім і замежным друку. Асноўныя работы: артыкулы «Адхіленне ў мастацкай творчасці», «Форма і яе імя», «Мысленны эксперымент у мастацкім праектаванні», «Прыгоды на курорце С. Эйзенштэйна», «Аб жанры архітэктурных фантазій»[1].