У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ермалаеў.
Алег Паўлавіч Ермалаеў (31 ліпеня 1948, Мінск — 13 лютага 2004) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў. Доктар фізіка-матэматычных навук (1998), прафесар.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1971).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1974, фізічны факультэт, кафедра фізікі паўправаднікоў, дацэнт, з 1983 — кафедра атамнай фізікі і фізічнай інфарматыкі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: радыяцыйная фізіка паўправаднікоў; фізіка неўпарадкаваных сістэм.