wd wp Пошук:

Алег Канстанцінавіч Папоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папоў.

Алег Канстанцінавіч Папоў (31 ліпеня 1930, вёска Вырубава, Маскоўская вобласць — 2 лістапада 2016, Растоў-на-Доне) — савецкі і расійскі артыст цырка (клоўн), акцёр. Народны артыст СССР (1969).

Біяграфія

Алег Канстанцінавіч Папоў нарадзіўся 31 ліпеня 1930 г у вёсцы Вырубава Кунцаўскага раёна Маскоўскай вобласці (цяпер вёска ўваходзіць у гарадское паселішча Адзінцова Адзінцоўскай раёна Маскоўскай вобласці). Неўзабаве сям’я пераехала ў Маскву і пасялілася ў раёне стадыёна «Дынама».

У 1943 годзе Алег паступае вучнем слесара на паліграфічны камбінат «Праўда».

У наступным, 1944 годзе, займаючыся ў гуртку акрабатыкі Палаца спорту «Крылы Саветаў», ён пазнаёміўся са студэнтамі цыркавога вучылішча, пабываў на іх рэпетыцыях. У гэтым жа годзе Алег паступае ў Дзяржаўнае вучылішча цыркавога мастацтва, якое заканчвае ў 1950 годзе па спецыяльнасці эксцэнтрык на дроце.

Пачаў сваю кар’еру эквілібрыстам, выступаючы з нумарам «Эксцэнтрык на свабодным дроце» (рэжысёр-педагог С. Марозаў). У 1951 годзе дэбютаваў у якасці дывановага клоўна ў Саратаўскім цырку. Канчаткова зацвердзіўся ў гэтым амплуа ў Моладзевым цыркавым калектыве (1951—1953). Стварыў артыстычны вобраз «Сонечнага клоўна» — безжурботнага хлопца з капой русых валасоў у знарочыста шырокіх паласатых штанах і клятчастай шапачцы. У сваіх выступах выкарыстоўвае такія прыёмы як эквілібрыстыка, акрабатыка, жангліраванне, парадыраваннем цыркавых нумароў, але галоўнае месца ў яго выступах займаюць антрэ, вырашаныя сродкамі буфанады і эксцэнтрыкі. Сярод лепшых рэпрыз Алега Папова — «Повар», «Свісток», «Прамень».

Часта здымаўся ў кіно, выступаў у якасці рэжысёра цыркавых спектакляў.

З 1991 года жыў і працаваў у Германіі пад сцэнічным псеўданімам Шчаслівы Ганс.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119548186 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі ДВЦЭМ
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Памерлі 2 лістапада
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Рэжысёры Расіі
Катэгорыя·Цыркавыя артысты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Клоўны Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баварыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Акцёры Германіі
Катэгорыя·Рэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 ліпеня
Катэгорыя·Рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўская вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Імігравалі ў Германію з Расіі
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Клоўны паводле алфавіта
Катэгорыя·Цыркавыя артысты Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Растове-на-Доне
Катэгорыя·Рэжысёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы