wd wp Пошук:

Алег Іванавіч Дзярновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзярновіч. Алег Іванавіч Дзярновіч (19 жніўня 1966, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі гісторык і выдавец. Кандыдат гістарычных навук (2004).

Біяграфія

У 1990 скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 19881991 працаваў археолагам у Інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя». З 1991 па 1994 навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі.

З 1994 па 2004 працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 2004 па 2005 — навуковым супрацоўнікам. У 2004 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV — першай палове XVI стст. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)» (Навук. кіраўнік Г. Я. Галенчанка). З 2005 — старшым навуковым супрацоўнікам аддзела ўсеагульнай гісторыі, міждзяржаўных і міжнародных адносін.

У 1992, 2002, 2004 стажыраваўся пры Варшаўскім універсітэце; у 2005 — у Вышэйшай школе сацыяльных даследаванняў (EHESS, Парыж)

Навуковая дзейнасць

Найбольшы ўплыў на фарміраванне гістарычнага светапогляду аказалі Э. М. Загарульскі, У. С. Кошалеў, В. Н. Рабцэвіч, К. А. Равяка, В. А. Фядосік.

Даследуе гісторыю Балтыйскага рэгіёна і балтыйскай палітыкі ВКЛ, крыніцазнаўства гісторыі ВКЛ і Беларусі, Метрыку ВКЛ, нямецкую гістарыяграфію гісторыі ВКЛ.

Заснавальнік і галоўны рэдактар штогадовага навуковага альманаха «Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага» (выдаецца з 2001, неперыядычна). Рэдагуе перыядычныя выданні «ATHENAEUM: Commentarii Historiæ et Culturae» і «ШУФЛЯДА: Часопіс Найноўшае Гісторыі».

Творы

Кнігі

У сааўтарстве

Артыкулы

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 11 жніўня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выдаўцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выдаўцы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ