У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Літвінава. Ала Емяльянаўна Літвінава (25 жніўня 1933, в. Зарэка, Шумілінскі раён[удакладніць], Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. З 1958 г. — галоўны архітэктар праектаў у Белпрампраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражывае ў г. Мінск.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гарбарны камбінат у Бабруйску (1965), корпус № 12 Мінскага радыёзавода (1970), заводы цяжкіх штамповак у Жодзіне і лёгкіх металічных канструкцый у Маладзечне (1982).
Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР (1965).