wd wp Пошук:

Аксана Сяргееўна Куніцкая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Куніцкая. Аксана Сяргееўна Куніцкая — беларускі педагог, кандыдат педагагічных навук (2020), дацэнт.

Біяграфія

У 1996 годзе скончыла з «адзнакай» БДПУ імя М. Танка па спецыяльнасці педагогіка і псіхалогія дашкольная і замежная мова, прысвоена кваліфікацыя выкладчыка нямецкай мовы, метадыста дашкольнай педагогікі і псіхалогіі.

У 1996—1997 гадах — сакратар-перакладчык у прадстаўніцтве Прамыслова-гандлёвай палаты г. Бона ў г. Мінску.

У 2008 годзе скончыла з «адзнакай» факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ, вячэрняе аддзяленне, прысвоена кваліфікацыя выкладчыка англійскай мовы.

З 1997 па 2009 гады з’яўлялася старшым выкладчыкам кафедры сучасных еўрапейскіх моў БДПУ. З 2009 па 2014 гады з’яўлялася намеснікам дэкана па вучэбнай працы факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ.

У 2017 годзе завяршыла навучанне ў аспірантуры ў форме суіскальніцтва па кафедры сацыяльнай педагогікі БДПУ. 24 верасня 2019 года абараніла кандыдацкую дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасці 13.00.01 — агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі па тэме «Сацыяльна-педагагічная падтрымка студэнтаў першага курса ў працэсе адаптацыі да адукацыйнай асяроддзі ўстановы вышэйшай адукацыі»

З чэрвеня 2020 года кіруе кафедрай сацыяльнай педагогікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ.

Сям’я

У шлюбе з Уладзімірам Куніцкім, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі БДПУ.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў