wd wp Пошук:

Акры

Акры (парт.: Acre) — штат на паўночным захадзе Бразіліі, адносіцца да Паўночнага рэгіёна краіны, размешчаны на поўдзень ад экватара. Адміністрацыйны цэнтр - горад Рыу-Бранка. Мяжуе на поўначы са штатам Амазонас, на ўсходзе - са штатам Рандонія, на паўднёвым усходзе - з Балівіяй, на паўднёвым-захадзе - з Перу.

Штат займае па плошчы 16 месца ў Бразіліі (152 581,388 км²), а па насельніцтву - 25 месца (732 793 чалавек).

Геаграфія

Тэрыторыя адносіцца да басейна Амазонкі. На заходняй мяжы з Перу — горы Сера-ду-Дывізор (Кантамана) максімальная вышыня 609 м.

Асноўныя рэкі: прытокі Амазонкі — Журуа і Пурус (з прытокамі) працякаюць у напрамку на поўнач і паўночны ўсход.

Гісторыя

Першапачаткова тэрыторыя належала Балівіі, аднак падчас каўчукавай ліхаманкі сюды прыйшло шмат партугаламоўных бразільцаў, якія абвясцілі Рэспубліку Акры. Пасля шэрагу ваенных канфліктаў штат адышоў да Бразіліі па дамове з Балівіяй ад 17 лістапада 1903 года, перазтвораны ў штат у 1962 годзе, да гэтага быў федэральнай тэрыторыяй[1].

Будынак адміністрацыі губернатара штата Акры ў Рыу-Бранку

Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі

Штат падзяляецца на два мезарэгіёна Валі-ду-Акры “Валі-ду-Акры, мезарэгіён)”) (усходні) і Валі-ду-Журуа “Валі-ду-Журуа, мезарэгіён)”) (заходні), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг мікрарэгіёнаў.

Эканоміка

Насельніцтва займаецца ў асноўным зборам соку гевеі і бразільскіх арэхаў па рэках, і вырошчваннем маніёка. Таксама ў штаце вырабляюцца лесанарыхтоўкі, на мяжы з Перу - залатыя капальні.

Зноскі

  1. Rio Branco.Acre — AC.Histórico\IBGE (парт.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Штаты Бразіліі
Катэгорыя·Акры