wd wp Пошук:

Акведук Валента

Акведук Валента (грэч.: Υδραγωγείο του Δύναμο), Баздаган (турэцк.: Bozdoğan Kemeri) — акведук, які з’яўляецца часткай вадаправоднай сістэмы Канстанцінопаля. Размешчаны ў старой частцы Стамбула (Канстанцінопаля) на бульвары Атацюрка. Акведук з’яўляецца адным з сімвалаў горада.

Акведук пабудаваны ў перыяд кіравання імператара Валента прыблізна ў 368375 гадах і з’яўляўся вельмі важным этапам у развіцці вадаправоднай сістэмы Канстанцінопаля — ён злучыў два гарадскія ўзгоркі горада. Яго першапачатковая даўжыня складала больш за 1000 метраў, а максімальная вышыня 26 метраў. У наш час захаваная частка акведука мае даўжыню 971 метр і максімальную вышыню 20 метраў (за кошт узняцця ўзроўню зямлі). Пры будаўніцтве выкарыстоўваліся камяні са сцен Халкідона. Па свінцовых трубах, пракладзеных па версе акведука, вада паступала ў горад аж да сярэдзіны XIX стагоддзя.

У наш час акведук з’яўляецца турыстычнай славутасцю Стамбула (Канстанцінопаля), пад ім праходзіць ажыўленая аўтамагістраль горада — бульвар Атацюрка.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў IV стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктура Візантыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Акведукі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Стамбула