Адэ́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Адэльск.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 16 жніўня 1945 года ў складзе Гродзенскага раёна.23 сакавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Індурскага сельсавета. 12 верасня 1977 года Падліпкаўскі сельсавет перайменаваны ў Адэльскі, цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Падліпкі ў вёску Адэльск.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1790 чалавек[1], з іх 70,5 % — палякі, 22,8 % — беларусы, 4,7 % — рускія[2].
Выбітныя асобы: