wd wp Пошук:

Адрыян ван дэн Спігель

Адрыян ван дэн Спігель (італ.: Adriaan van den Spieghel; 1578 — 7 красавіка 1625) — італьянскі (венецыянскі) анатам і хірург фламандскага паходжання. Свае лацінскія працы ён падпісваў: Adrianus Spigelius, у Італіі яго звалі Adriano Spigelio.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Бруселі (тады Паўднёвыя іспанскія Нідэрланды) у сям’і лекара-хірурга. Вывучаў медыцыну ў Лувене, анатомію ў Падуі ў І. Фабрыцыя. Прафесар анатоміі ў Венецыі, дзяржаўны ўрач у Маравіі. З 1609 па 1625 год — прафесар анатоміі ў Падуі, дзе карыстаўся выключнай павагай як лекар.

Навуковая дзейнасць

Яго даследаванні тычыліся шырокага дыяпазону медыцынскіх тэм — крывяносныя сасуды, нервовая сістэма, анатомія печані, кішачныя паразіты і інш. Грыжа Спігеля (Шпігеля) названа ў яго гонар.

У 1624 годзе ў трактаце «De semitertiana libri» Спігель даў першае ўсёабдымнае апісанне малярыі.

У 1627 годзе выйшла (пасмяротна) яго асноўная праца па анатоміі чалавека — «De humani corporis fabrica libri X tabulis aere icisis exornati». Назва пераклікаецца з напісанай стагоддзем раней працай Везалія «De humani corporis fabrica», і кніга павінна была адбіць новыя дасягненні ў анатоміі.

Ван дэн Спігель унёс таксама ўклад у батаніку. У яго гонар названы род Спігелія (Spigelia) (каля 60 відаў).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121909859 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Adriaan van den Spiegel — 2009.
  4. Adriaan van den Spiegel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Adriaan van den Spiegel // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121909859 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бруселі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Медыкі Італіі
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1578 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Падуі
Катэгорыя·Памерлі ў 1625 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Падуанскага ўніверсітэта