wd wp Пошук:

Адрыян Віларт

Адрыян Віларт (Adrian Willaert; каля 1490, Бругэ — 7 снежня 1562, Венецыя) — фламандскі кампазітар і педагог, працаваў у Італіі. Прадстаўнік франка-фламандскай (нідэрландскай) поліфанічнай школы, заснавальнік венецыянскай школы.

Біяграфія

Вучань французскага кампазітара Жана Мутона. Працаваў пераважна ў Італіі, куды пераехаў (меркавана) у 1514 годзе. З 1515 года — на службе (у гістарычных дакументах згадваецца як «пеўчы Адрыян») у кардынала Іпаліта д’Эстэ ў Ферары, у 1518 годзе наведаў з ім Венгрыю (магчыма, таксама Польшчу). З 1527 года — кіраўнік капэлы сабора Св. Марка ў Венецыі. Заснавальнік венецыянскай школы, сярод вучняў — Андрэа Габрыелі, Джазефа Царліна, Кастанца Порта, Клаўдыа Мерула, магчыма таксама Чыпрыяна дэ Рарэ і Нікола Вічэнціна.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118771957 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бругэ
Катэгорыя·Памерлі ў 1562 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары Адраджэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Кампазітары Італіі
Катэгорыя·Кампазітары Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1490 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходняй Фландрыі
Катэгорыя·Кампазітары XVI стагоддзя