wd wp Пошук:

Андрэа Габрыелі

Андрэа Габрыелі (італ.: Andrea Gabrieli; 1532/1533, Венецыя, - 1585, Венецыя) — італьянскі кампазітар.

З 1536 пявучы, з 1584 першы арганіст сабора св. Марка, з 1558 арганіст царквы св. Ераміі (Венецыя). Выбітны прадстаўнік венецыянскай школы. Аўтар царкоўных мнагахорных твораў з удзелам аркестравых інструментаў і двух арганаў. Пісаў таксама свецкія творы, музыку да святочных цырымоній (перамога пры Лепанта, 1571, адкрыццё тэатра “Алімпіка” у Вічэнца, 1585, і інш), мадрыгалаў, арганныя п’есы. Сярод вучняў і пераемнікаў Г.-Х. Л. Хаслер, Дж. Крочэ, О. Векіё, А. Банк’еры, Дж. Габрыелі.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1585 годзе