wd wp Пошук:

Адольф фон Менцэль

Адольф фон Менцэль (ням.: Adolph Friedrich Erdmann von Menzel; 8 снежня 1815, Брэслау — 9 лютага 1905, Берлін) — нямецкі мастак і ілюстратар, адзін з лідараў рамантычнага гістарызму.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Брэслау ў сям’і прускага двараніна Карла Эрдмана фон Менцэля, які валодаў у горадзе ўласнай літаграфічнай майстэрняй. У 1830 годзе Адольф фон Менцэль пераехаў з сям’ёй у Берлін.

Першай мастацкай школай стала для Адольфа літаграфічная майстэрня бацькі. Стаўшы ў 1833 годзе карміцелем сям’і пасля смерці бацькі, ён браўся за любую працу: рабіў абедзенныя меню, запрашальныя квіткі і г. д. Адольф нядоўга (усяго 6 месяцаў) наведваў класы акадэміі майстэрстваў у Берліне і быў амаль самавукам. Упершыню зрабіўся вядомы ў 1833 годзе сшыткам малюнкаў, выкананых пяром і якія адлюстроўвалі «Жыццё мастака».

За гэтай юнацкай працай Менцеля ішлі шэраг ім самім літаграфаваных «Выдатнасцяў Брандэнбургскай гісторыі» (1834—1839, 12 аркушаў) і некалькі першых яго спроб у жывапісе алейнымі фарбамі, напрыклад, «Гульня ў шахматы» (1836), «Юрыдычная кансультацыя» (1837), «Судовае паседжанне» (1837) і іншыя працы. Але неўзабаве яму прыйшлося адкласці ў бок палітру і пэндзлі, каб заняцца стварэннем ілюстрацый да «Гісторыі Фрыдрыха Вялікага» Франца Куглера (1839—1842) і пасля ілюстраваннем раскошнага выдання твораў Куглера (1843—49).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118580914 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118580914 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Менцель Адольф фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Графікі Германіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Мастакі-жанрысты Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1905 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Германіі
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Выпускнікі Прускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі Германіі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1815 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі-ілюстратары
Катэгорыя·Мастакі гістарычнага жанру
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Графікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уроцлаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Берліна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі рамантызму