wd wp Пошук:

Адольф Рудольфавіч Больм

Адольф Рудольфавіч Больм (англ.: Adolph Bolm; 25 верасня 1884, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 16 красавіка 1951, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі танцоўшчык рускага паходжання, балетмайстар і педагог балета.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 верасня 1884 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1903 годзе скончыў балетнае аддзяленне Пецярбургскага тэатральнага вучылішча (клас Платона Карсавіна). Пасля заканчэння вучылішча паступіў у балетную трупу Марыінскага тэатра, дзе дэбютаваў у сольнай партыі — Сіняя птушка («Спячая прыгажуня»).

У 1908 годзе партнёр Ганны Паўлавай у яе першых замежных гастролях. У 1909—1916 гадах удзельнічаў у Рускіх сезонах Рускага балета Дзягілева і меў вялікі поспех у партыі Лучніка ў «Палавецкіх скоках». Сярод асноўных роляў: Царэвіч («Жар-птушка»), Амун («Клеапатра»), П’еро («Карнавал»), Падарожнік («Тамара»).

У 1916 годзе пераехаў у ЗША, а ў 1917 годзе арганізуе трупу Інтымны балет (Ballet Intime), выступаючы ў ёй у якасці рэжысёра і танцоўшчыка. Працаваў у якасці харэографа-фрылансера ў тэатрах Нью-Ёрка, Чыкага, Буэнас-Айрэса. Першым ажыццявіў пастаноўку балетаў «Апалон Мусагет» (кампазітар І. Стравінскі, Вашынгтон, 1928) і «Пеця і Воўк» (на музыку С. Пракоф’ева, Амерыканскі тэатр балета, 1940).

З’яўляўся харэографам у шэрагу амерыканскіх кінафільмаў. У апошнія гады жыцця выкладаў у Галівудзе.

Памёр 16 красавіка 1951 года ў Лос-Анджэлесе, у ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Adolph Bolm // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Adolph Bolm // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Балетмайстры ЗША
Катэгорыя·Балетмайстры XX стагоддзя
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Артысты балета ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Артысты балета Марыінскага тэатра
Катэгорыя·Балетныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка
Катэгорыя·Артысты балета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Балетныя педагогі ЗША