wd wp Пошук:

Адольф Готліб

Адольф Готліб (англ.: Adolf Gottlieb; 14 сакавіка 1903, Нью-Ёрк, ЗША — 4 сакавіка 1974, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі мастак і скульптар-абстракцыяніст, які працаваў у стылі абстрактнага экспрэсіянізму.

Жыццё і творчасць

Адольф Готліб нарадзіўся ў Нью-Ёрку (Іст-Вілідж) у яўрэйскай сям’і мараўскага паходжання, якая неўзабаве пераехала ў Бронкс. Пачаў вывучаць жывапіс у 1920-я гады, спачатку ў нью-ёркскай Студэнцкай лізе мастацтваў (англ. Art Students League) і ў Школе дызайну Парсана, а затым у парыжскай акадэміі Гранд-Шам’ер. Тады ж здзейсніў падарожжа па Францыі і Германіі, падчас якога пазнаёміўся з сучасным еўрапейскім мастацтвам. У выніку зносін з еўрапейскімі сюррэалістамі прыйшоў да высновы, што мастацтва можа быць выразам несвядомага, што ўзмацняла яго цікавасць да матываў, спароджаных псіхалагічнымі архетыпамі. На гэтай аснове з 1941 года пачаў ствараць першую са сваіх двух найбуйнейшых мастацкіх цыклаў пад назвай «Піктографы». Гэтыя працы зроблены пад «архаічную», або «прымітыўную» мастацкую мову, характэрную для мастацкіх сімвалаў амерыканскіх індзейцаў, і як бы «ўкладзены» ў кампазіцыю-рашотку, якая нагадвае працы ў стылі метафізічнага рэалізму Джорджа дэ Кірыко і спрошчаныя мастацкія кампазіцыі італьянскіх майстроў прадрэнесансу.

Другая значная серыя работ А. Готліба — «Выбухі», распачатая ім на мяжы 1956/1957 гадоў — суправаджалася значным спрашчэннем матываў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Adolph Gottlieb
  3. 1 2 3 4 RKDartists
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Выпускнікі Акадэміі Гранд-Шам’ер
Памерлі 4 сакавіка
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Нарадзіліся ў 1903 годзе
Памерлі ў 1974 годзе
Памерлі ў Нью-Ёрку
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Выпускнікі Лігі студэнтаў-мастакоў Нью-Ёрка
Асобы
Мастакі паводле алфавіта
Нарадзіліся 14 сакавіка
Нарадзіліся ў Нью-Ёрку