wd wp Пошук:

Адольф Генрых Лір

Адольф Генрых Лір (18261882) — нямецкі мастак-пейзажыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Гернгуце 21 мая 1826 года. Быў сынам ювеліра з Мекленбурга. У 15 гадоў ён выказаў жаданне стаць мастаком, але яго бацька запярэчыў гэтай ідэі, адправіўшы яго замест гэтага ў будаўнічыя рамесныя школы ў Цытау і Дрэздэн. У 1846 годзе ён быў узнагароджаны малым сярэбраным медалём за праект жылога дома для акадэмічнай выстаўкі. Пасля гэтага яго прынялі ў майстэрню Готфрыда Земпера. У 1848 годзе, неўзабаве пасля смерці бацькі, яму была дадзена магчымасць пад кіраўніцтвам архітэктара Мельхіёра Беры ў Базелі спраектаваць столі для будынка музея.

Аднак архітэктурная дзейнасць не задавальняла яго і па рэкамендацыі мастака Зайферта ў кастрычніку 1849 года ён прыехаў у Мюнхен. Выпадковая сустрэча з Рычардам Цімерманам, якога ён ведаў яшчэ па Цітау, дапамагла яму пачаць вучыцца ў Акадэміі прыгожых мастацтваў. Неўзабаве ён паказаў сябе найлепшым вучнем Цімермана, і паміж імі завязаліся сяброўскія адносіны. Першапачаткова Лір не даваў агалосцы свае працы і прыцягнуў увагу толькі ў 1855 годзе карцінай «Dorfpartie bei Pabach» у Kunstverein München. У 1856 годзе ён быў абраны чальцом журы Лонданскай мастацкай выстаўкі.

У 1861 годзе ён здзейсніў сваю першую двухмесячную паездку ў Парыж, дзе ўпершыню пазнаёміўся з прадстаўнікамі барбізонскай школы — Русо, Каро, Дзюпрэ, Дыясам. Яна пацвердзіла яго ўпэўненасць у тым, што пейзажы павінны быць натуральнымі, факусавацца на агульным эфекце, а не на дэталях.

У 1864 годзе ён вярнуўся ў Парыж, дзе капіраваў пейзажныя шэдэўры ў Луўры. Найбольшую ўвагу сярод французскіх мастакоў на яго аказаў Жуль Дзюпрэ, таму ён наведаў яго ў L’Isle-Adam зімой 1864/65 года. У наступным годзе ён здзейсніў трохмесячную паездку ў Англію, вярнуўшыся праз Гамбург, Мекленбург, Гернгут і Дрэздэн. У 1866 годзе ён паказаў выкананы ім «Вячэрні пейзаж у Мекленбургу», які выклікаў добрыя водгукі.

У 1869 годзе ён удзельнічаў у міжнароднай мастацкай выстаўцы ў Мюнхене.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116998881 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Adolf Heinrich Lier
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116998881 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116998881 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1826 годзе
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1882 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Мастакі Германіі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Італіі