wd wp Пошук:

Адаб

Статуя з Адаба, 3 тысячагоддзе да н. э.

Ада́б (араб. أداب‎‎) — помнік археалогіі на месцы старажытнага шумерскага горада за 230 км на паўночны захад ад Басры (Ірак).

Адкрыццё

Да пачатку XX ст. Адаб быў вядомы асірыялогам толькі дзякуючы некалькім старажытным тэкстам як цэнтр шанавання багіні Інаны і месца кіравання паўміфічнага валадара-лугаля Ан-Мунду, які нібы стварыў адну з першых буйных дзяржаў на тэрыторыі Шумера. У канцы XIX ст. прадстаўнік экспедыцыі Пенсільванскага ўніверсітэта вылучыў пагорак Бісмая як перспектыўнае месца для археалагічных раскопак. У 1902 г. падчас пробных раскопак і картаграфавання была знойдзена клінапісная таблетка. У 19031906 гг. археалагічная экспедыцыя Чыкагскага ўніверсітэта выявіла рэшткі буйнога старажытнага горада, пабудаванага вакол канала з храмам Э-мах у гонар багіні Інаны і зікуратам. На месцы раскопак былі знойдзены будынкі рознага прызначэння, статуі, каля 1600 клінапісных таблетак.

Гісторыя

Адаб быў заснаваны ў ранні перыяд існавання шумерскай цывілізацыі і з’яўляўся важным рэлігійным і гандлёвым цэнтрам, які падтрымліваў камерцыйныя сувязі з Эламам на ўсходзе і Эблай на захадзе. Дзякуючы надпісам на цаглінах археолагі выявілі, што горад працягваў будавацца ў перыяд Акадскай імперыі, а потым у пачатку трэцяй дынастыі Ура. Прычына, па якой ён перастаў існаваць, дакладна не вядома. Аднак яшчэ доўгі час Адаб узгадваўся ў месапатамскім фальклоры. Апошнія запісы пра яго былі зроблены ў часы Хамурапі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Іраку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Блізкага Усходу
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Шумера