wd wp Пошук:

Агата Крысці

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крысці. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілер.

Агата Мэры Кларыса Малоўэн, (англ.: Agatha Mary Clarissa, Lady Mallowan), пры нараджэнні Мілер (англ.: Miller), больш вядомая паводле прозвішча мужа як Агата Крысці (15 верасня 1890 — 12 студзеня 1976) — англійская пісьменніца. Сусветна вядомая аўтарка дэтэктыўнай прозы.

Біяграфічныя звесткі

Да шлюбу Агата працавала медсястрой у шпіталі, што наклала своеасаблівы адбітак на яе кнігі: 83 злачынствы ў дэтэктывах Крысці былі ўчыненыя шляхам атручання. Першы шлюб Агаты з палкоўнікам Арчыбальдам Крысці скончыўся разводам, другі муж — археолаг Макс Малоўэн — быў маладзейшы за яе на 15 гадоў; пра гэта сама місіс Малоўэн заўважыла, што для археолага жанчына мусіць быць як мага старэйшай, бо яе каштоўнасць тады значна ўзрастае.

Творчасць

Дэбютавала раманам «Таямнічая гісторыя» (1920). Шматлікія раманы (больш за 60) «Пуаро расследуе» (1924), «Таямніца камінаў» (1925), «Забойства Роджэра Экрайда» (1926), «Усходні экспрэс» (1934), «Забойства па алфавіце» (1936), «Смерць на Ніле» (1937), «Дзесяць негранят» (1939), «Н ці М?» (1941), «Труп у бібліятэцы» (1942), «Крывая хаціна» (1949), «Кот сярод галубоў» (1959) і інш., п’есы «Пастка», «Сведка абвінавачання» (абедзве 1954), «Бледны конь» (1961), «Трэцяя» (1966) і інш. напісаны ў жанры т.зв. інтуітыўнага дэтэктыва. Злачынства ў іх выкрываецца не з дапамогай фактаў і рэчавых доказаў, а дзякуючы выключнай псіхал. праніклівасці і незвычайнай назіральнасці герояў — Джэйн Марпл і прафесійнага сышчыка Эркюля Пуаро. Творам Агаты Крысці ўласцівы тонкі гумар, дакладнасць дэталяў у абмалёўцы калізій і персанажаў.

Ацэнкі

За літаратурную творчасць ёй нададзены дваранскі тытул.

Герой 33 раманаў і 51 апавядання Крысці Эркюль Пуаро стаў адзіным прыдуманым героем, на якога на першай старонцы «Нью-Ёрк Таймс» стаяў некралог.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Dame Agatha Christie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520628 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520628 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  6. https://www.familysearch.org/ark:/61903/1:1:QJ81-65FD

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Оксфардшыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Пісьменніцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі