wd wp Пошук:

Авіякампанія Гродна

Ан-2-100 на авіясалоне МАКС 2019 Авіякампаніі Гродна

Авіякампанія Гродна — беларуская авіякампанія, якая базуецца ў аэрапорце Гродна. Кампанія займаецца грузавымі перавозкамі па ўнутраных і міжнародных авіялініях[1].

Гісторыя

Адкрытае акцыянернае таварыства «Авіякампанія Гродна», у мінулым — Гродзенскі аб’яднаны авіяатрад, вядзе сваю гісторыю з 1945 года. У розныя перыяды прадпрыемства эксплуатавала паветраныя судны По-2, Як-12, Ан-2. Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з’яўлялася выкананне авіяцыйна-хімічных работ у сельскай гаспадарцы. У асобныя гады прадпрыемствах апрацоўвала да 1 млн га сельгасугоддзяў на ўсёй тэрыторыі СССР[2].

Флот

Авіякампанія размяшчае адзін самалёт Ан-30, адзін самалёт Ан-32, тры самалёты Ан-12 і адзінаццаць самалётаў Ан-2[2].

Дзейнасць

Акрамя грузавых перавозак кампанія выконвае паветраную здымку і аэрафотаздымку, аглядныя палёты над Аўгустоўскім каналам, Гроднам і яго наваколлем, замкамі ў Лідзе, Навагрудку, Міры і Нясвіжы. Можа выконваць трансферныя рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Гродзенская авіякампанія выконвае таксама авіяцыйна-хімічныя работы, прапануе паслугі па дэсантаванні парашутыстаў, лазернага сканавання і сканавання ў ІЧ-спектры[1].

Здарэнні

Асноўны артыкул: Катастрофа Ан-12 пад Іркуцкам 3 лістапада 2021 года пад горадам Іркуцк самалёт авіякампаніі выконваў грузавы рэйс, ляцеў з Чукоткі транзітам праз Якуцк у Іркуцк. Пры заходзе на пасадку (экіпаж вырашыў пайсці на другі круг) у Іркуцку ён раптоўна знік з радараў. На борце знаходзіліся 7 чалавек. Акрамя трох беларусаў — па 2 грамадзяніна Украіны і Расіі. Расійскія ратавальнікі заявілі, што ўсе загінулі[3].

Зноскі

  1. 1 2 https://hrodna.life/2020/07/13/samolety-grodno/
  2. 1 2 http://www.grodnoavia.com/index.php?option=com_content&view=article&id=11&Itemid=18&lang=ru Архівавана 26 сакавіка 2022.
  3. https://euroradio.fm/na-borce-12-yaki-razbiusya-u-rasii-byli-gramadzyane-belarusi На борце Ан-12, які разбіўся ў Расіі, былі трое грамадзян Беларусі
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·1945 год у Гродне
Катэгорыя·Арганізацыі Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Транспарт Гродна
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1945 годзе
Катэгорыя·Авіякампаніі Беларусі
Катэгорыя·Авіякампаніі паводле алфавіта