wd wp Пошук:

Катастрофа Ан-12 пад Іркуцкам

Катастрофа Ан-12 пад Іркуцкам — крушэнне транспартнага самалёта Ан-12 беларускай авіякампаніі «Гродна» пад горадам Іркуцк у Расіі 3 лістапада 2021 года, на борце было 9 чалавек і яны ўсе загінулі[1][2].

Самалёт

Паветранае судна эксплуатавала беларуская авіякампанія «Гродна».

Самалёт Ан-12БК быў выраблены на Ташкенцкім механічным заводзе. Ён пачаў палёты ў 1968 годзе ў ВПС СССР, пяройдучы ў 1991 годзе ў ВПС РФ. З 2003 лётаў у армянскай авіякампаніі Air Armenia[3]. Праз 11 гадоў, у 2014 годзе перайшоў у таджыкскую Asia Airways[3], адкуль праз 2 гады адправіўся ў авіякампанію «Гродна», і пралятаў там 2 гады і 11 месяцаў да дня катастрофы. Самалёту было 53 гады[4].

Катастрофа

Паводле дадзеных МНС Расіі, самалёт, які выконваў рэйс Якуцк—Іркуцк, знік з радараў у 14:45 па маскоўскім часе. Як паведамілі ў Расавіяцыі, сувязь з Ан-12 была страчана пасля таго, як яго экіпаж паведаміў пра патрэбу пайсці на другі круг. Самалёт знайшлі за 7 км ад Іркуцка ў раёне населенага пункта Піваварыха. На борце самалёта, па інфармацыі МНС, знаходзілася дзевяць чалавек — 5 членаў экіпажа і 4 службовыя пасажыры (якія суправаджалі груз)[2].

Ахвяры

Дзевяць чалавек знаходзіліся на борце самалёта Ан-12: чацвёра грамадзян Расіі, двое — Украіны і трое — Беларусі[5]. Сярод беларусаў гэта былі штурман Андрэй Сяргееў, інжынер Дзмітрый Гарманенка і авіяцыйны інжынер Максім Карпук[6]. Камандзір судна — Аляксандр Ягораў (Расія), другі пілот — Алег Шчучко (Украіна), бортмеханік — Юрый Кропалеў (Расія), бортрадыст — Аляксандр Чупрыненка (Украіна), службовы пасажыр — Юрый Валодзін (Расія), службовы пасажыр — Алег Вішнёў (Расія)[7].

Зноскі

  1. На борце Ан-12, які разьбіўся пад Іркуцкам, было 9 чалавек, Радыё Свабода, 4-11-2021
  2. 1 2 https://www.bbc.com/russian/news-59137517 Самолет Ан-12 разбился при заходе на посадку под Иркутском. Выживших нет
  3. 1 2 https://russianplanes.net/reginfo/7080
  4. Разбившийся по Иркутском Ан-12 эксплуатировался более 53 лет.
  5. На борце Ан-12, які разбіўся ў Іркуцкай вобласці, было 9 чалавек
  6. В России разбился грузовой самолет авиакомпании «Гродно». Известно о семи погибших Архівавана 30 сакавіка 2022.
  7. На борце Ан-12, які разбіўся ў Расіі, былі трое грамадзян Беларусі
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Авіякатастрофы
Катэгорыя·Катастрофы 2021 года
Катэгорыя·Падзеі 3 лістапада
Катэгорыя·Лістапад 2021 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу