Авёс шчаціністы[3][4][5] (Avena strigosa) — від аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў.
Авёс шчаціністы распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе, у гарах Іспаніі, Партугаліі і Англіі культывуецца ў якасці харчовай і кармавой (зялён корм і сена) расліны.
На Беларусі зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі як пустазелле яравых культур[6].
Расліна квіце ў чэрвені-ліпені.
Вышыня расліны 40-100 сантыметраў. Сцябло голае. Лісце доўгае, тонказавостранае, шурпатае. Мяцёлкі раскідзістыя альбо аднабокія.
Каласкі 2-3-кветныя, з доўгімі бурымі асцюкамі, без сучляненняў, аддзяляюцца адін ад аднаго толькі пры адломліванні каласковай восі.
Зярняўкі валасістыя, пры выспяванні не асыпаюцца.
Расліна ўстойлівая да грыбковых захворванняў[6].