У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Авэ Марыя (значэнні).
А́вэ Мары́я (лац.: Ave Maria — Вітай, Марыя) — каталіцкая малітва да Дзевы Марыі, названая па яе пачатковых словах. Гэту малітву называюць таксама анёльскім прывітаннем, ці angelico salutatio, таму што яе першая фраза ўяўляе сабой прывітанне арханёла Гаўрыіла, сказанае ім Марыі ў момант Дабравешчання.
У візантыйскім абрадзе малітве Ave Maria адпавядае Песня Прасвятой Багародзіцы.
Тэкст на латыні | Літургічны каталіцкі пераклад | Падрадковы пераклад |
---|---|---|
|
Крыніцай для малітвы паслужылі два вершы з Евангелля паводле Лукі:
Пераклад Васіля Сёмухі | Вульгата[6] | Новая Вульгата[7] |
---|---|---|
Прывітанне Анёла (Лк. 1:28) | ||
Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою; дабраславёная Ты сярод жанчын. | et ingressus angelus ad eam dixit ave gratia plena Dominus tecum benedicta tu in mulieribus | Et ingressus ad eam dixit: “ Ave, gratia plena, Dominus tecum ”. |
і прывітанне Лізаветы (Лк. 1:42) | ||
І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Дабраславёная Ты сярод жанчын, і дабраславёны плод улоння Твайго! | et exclamavit voce magna et dixit benedicta tu inter mulieres et benedictus fructus ventris tui | et exclamavit voce magna et dixit: “ Benedicta tu inter mulieres, et benedictus fructus ventris tui. |
Малітва Авэ Марыя ўвайшла ў частае ўжыванне з XI стагоддзя. Папа Урбан IV дадаў да яе заключныя словы: «Езус. Амэн». З XIV стагоддзя да яе сталі дадаваць наступныя заключныя словы, якія ўжываюцца і дагэтуль: «Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.». Канчатковы варыянт быў сфарміраваны да XVI ст. і ўключаны ў зборнік малітваў, выдадзены Папам Піем V у 1568 г[5].
Акрамя самастойнага значэння, Вітай, Марыя з’яўляецца часткай малітвы «Анёл Панскі», якая паводле прадпісання Папы Яна XXII, выдадзенага ў 1326 годзе, чытаецца тройчы ў дзень, пры перазвоне.
Таксама Вітай, Марыя чытаецца па малых пацерках ружанца, тады як вялікія пацеркі прысвечаны «Ойча наш».
Асноўны артыкул: Ave Maria, музыка