wd wp Пошук:

Авенір Вайнштэйн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайнштэйн. Авенір Вайнштэйн (8 ліпеня 1934, Харкаў — 10 чэрвеня 2018, Кіль) — беларускі журналіст і джазмен.

Біяграфія

У 1947 годзе паступіў у маскоўскую школу ваенна-музыканцкіх выхаванцаў па класе кларнета[1]. У 1948—1950 гадах як бубнач і фанфарыст браў удзел у парадах на Краснай плошчы[1]. Скончыў Калінінградскае абласное музычнае вучылішча і інстытут імя Гнесіных у Маскве па класе кларнета.

У 1950-я гады прыехаў працаваць у Мінск, у аркестр Дзяржаўнага ансамбля танца БССР[1]. У 1960-я гады стварыў першы ў краіне «Беларускі дыксіленд», з якім аб’ездзіў увесь СССР. Таксама шмат выступаў як саліст-кларнетыст[2].

Як журналіст Вайнштэйн пачаў працаваць у 1955 годзе. Актыўна публікаваўся ў беларускіх газетах. З 1967 года на пастаяннай аснове супрацоўнічаў з газетай «Вячэрні Мінск», друкаваўся ў газеце «Знамя юности» і «Советская Белоруссия», а таксама вёў музычныя праграмы на Беларускім радыё[2]. Яго фотарэпартажам пачынаўся ў 1967 годзе першы нумар газеты «Вячэрні Мінск»[3].

У апошнія гады джазмен выступаў у Мінску з ансамблямі «AVENIR-BAND» і «У джазе толькі дзядулі». Сярэдні ўзрост музыкантаў у іх быў каля 60-70 гадоў[2].

Памёр праз некалькі дзён пасля хірургічнай аперацыі на пазваночніку ў нямецкім Кілі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Умер известный белорусский журналист и музыкант Авенир Вайнштейн Архівавана 12 чэрвеня 2018. (руск.)
  2. 1 2 3 4 Музыкант перенес тяжелую операцию на позвоночнике 8 июня и находился в критическом состоянии (руск.)
  3. Авенира Вайнштейна называют человеком-эпохой белорусского джаза (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў Кілі
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Джазмены Беларусі
Катэгорыя·Журналісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 ліпеня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Джазмены СССР
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе