wd wp Пошук:

Абу-Муса

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Абу-Муса (перс.: ابوموسی, араб. أبو موسى‎‎‎) — востраў у Персідскім заліве. Кантралюецца Іранам, што аспрэчваецца з боку Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Плошча — 12,8 км². Насельніцтва (2016 г.) — 4 213 чалавек.

Геаграфія

Востраў Абу-Муса месціцца на ўсходзе Персідскага заліва за 64 км на паўночны захад ад Шарджы і за 187 км на заходні поўдзень ад Бендэр-Абаса. Мае стратэгічнае значэнне, паколькі паміж ім і астравамі Тунб пралягае адзіны на ўсходзе заліва глыбокаводы шлях для буйнатанажных танкераў.

Паверхня Абу-Мусы ўзвышаецца ў сярэднім на 46 м над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт — гара Халва (110 м). На востраве некалькі калодзежаў з пітной вадой, якіх у наш час не хапае для забеспячэння насельніцтва. Таму частка вады паступае з апрасняльных станцый. На востраве здабываюць аксіды жалеза.

Клімат субрапічны, значна болей вільготны, чым на суседнім Аравійскім паўвостраве або на поўдні Ірана.

Гісторыя

Як паказалі археалагічныя даследаванні іранскіх навукоўцаў у 2012 годзе, Абу-Муса быў населены ўжо ў эпоху Сасанідаў. Згодна версіі, прынятай у арабскіх краінах, сваю назву ён атрымаў ад імя аднаго з вучняў Магамета, які спыняўся на ім у 643 годзе. Згодна іранскай версіі, Абу-Муса — гэта або скажоная арабскі варыянт персідскай назвы گپ‌سبزو‎ («зялёная зямля»), або скажонае імя пасяленца эпохі Зендаў. Так ці інакш, у нашы дні абодвы бакі афіцыйна выкарыстоўваюць толькі назву Абу-Муса.

З пачатку XX стагоддзя свае прэтэнзіі на востраў высунулі Іран і эмірат Шарджа. У 1908 годзе Іран уздымаў над Абу-Мусой свой сцяг, у 1964 годзе высаджваў на ім свае ваенныя фарміраванні. Аднак з-за пазіцыі Вялікабрытаніі, што падтрымоўвала Шарджу, гэтыя спробы аказаліся няўдалымі.

30 лістапада 1971 года ў сувязі з вывадам брытанскіх войск і пры падтрымцы эміра Рас-эль-Хаймы іранскія ваенныя зноў занялі Абу-Мусу і абвясцілі яго часткай іранскай правінцыі Хармазган. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты абвясцілі аб сваіх прэтэнзіях на востраў у Радзе Бяспекі ААН. Пры пасрэдніцтве Вялікабрытаніі Іран і Шарджа прынялі мемарандум аб узаемаразуменні. Згодна яму Іран атрымаў права размяшчаць на востраве свае войскі, а Шарджа — мець аддзел паліцыіі. Абу-Муса быў фактычна падзелены на 2 часткі. Большая па тэрыторыі паўночная частка апынулася пад кантролем Ірана і склала абвешчаны горад Абу-Муса. Меньшая паўднёвая была абвешчана портам Абу-Муса пад кантролем Шарджы. Пры гэтым Іран працягваў разглядаць увесь востраў як частку сваёй краіны, а дамоўленасць з Шарджай — толькі як партнёрскую саступку.

У 1992 годзе іранскія ваенныя арыштавалі на востраве грамадзяніна ААЭ і стварылі цяжкасці для дзеянняў паліцыі Шарджы, што стала зачэпкай для пратэстаў з боку ААЭ і звароту за дапамогай да трэціх бакоў, у тым ліку ЛАД. Іран працягвае настойваць на тым, што Абу-Муса з’яўляецца часткай яго тэрыторыі і адмаўляецца ад перагавораў аб перадачы вострава Шарджы або кампенсацыі за занятыя тэрыторыі.

Інфраструктура

Абу-Муса з’яўляецца важным стратэгічным пунктам, дзе сканцэнтраваны значныя ваенныя сілы Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі і арміі Ірана. Для садзейнічання хуткаму росту насельніцтва Іран увёў значныя падатковыя і транспартныя льготы для астравіцян, дазволіў ім бясплатны ўвоз аўтамабіляў. Грамадзяне Ірана, якія пражылі на Абу-Мусе болей за 3 гады, маюць права паступлення без экзаменаў і бясплатнага навучання ў вышэйшых навучальных установах Хармазгана. Акрамя таго, была створана сучасная інфраструктура, якая ўключае дарогі, шпіталь, школу, порт, аэрапорт, дробную прамысловасць. Іранскія ваенныя патрулі свабодна наведваюць усе часткі вострава. Каля 300 грамадзян ААЭ жывуць на поўдні ў значна горшых умовах, паколькі Іран блакуе перабудову мясцовай інфраструктуры. Яны не маюць права вольнага наведвання іранскай часткі і рыбалоўства ў навакольных водах без спецыяльнага дазволу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Ірана
Катэгорыя·Астравы Персідскага заліва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Спрэчныя тэрыторыі ў Азіі