wd wp Пошук:

Абстрэл Марыупаля 24 студзеня 2015 года

Абстрэл мікрараёна «Східны» ў Марыупалі 24 студзеня 2015 года — серыя абстрэлаў жылых кварталаў Арджанікідзеўскага раёна горада Марыупаля, якія адбыліся 24 студзеня 2015 года ў рамках узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.

Перадгісторыя

У ходзе супрацьстаяння на ўсходзе Украіны Марыупаль, другі паводле велічыні горад Данбаса і марскі порт, меў стратэгічнае значэнне. Узяцце горада азначала б выхад прарасійскіх сепаратыстаў да мора. Вясной 2014 года ў Марыупалі адбывалася процістаянне прарасійскіх элементаў і ўкраінскіх сілавікоў. З чэрвеня горад пад кантролем украінскіх улад. Праз 2 месяцы горад ізноў трапіў пад удар, у канцы жніўня калона бранятэхнікі рушыць з тэрыторыі Расіі на Новаазоўск. Каля сяла Шырокінэ у бой уступіў добраахвотніцкі ўкраінскі батальён «Азоў». Шырокінэ ўзята не было, і Марыупаль не абстрэльваўся. Праціўнік не наважыўся штурмаваць вялікі горад сходу, украінскае камандаванне тым часам перакінула на гэты напрамак артылерыю і цяжкую бранятэхніку. Вайна прыняла пазіцыйны характар, да позняй восені бакі працягвалі артылерыйскія дуэлі[3].

Ход падзей

Першы абстрэл горада адбыўся 24 студзеня 2015 года каля 09:15 па кіеўскім часе[1]. З рэактыўных сістэм залпавага агню былі абстраляныя блокпосты УСУ і жылы мікрараён «Східны».

Загінула 30 чалавек, паранена 97. Большасць ахвяр — мірныя жыхары, сярод загінулых і параненых ёсць дзеці[4][2].

Расследаванне

Віну за напад бакі канфлікту ўсклалі адзін на аднаго. СНБА Украіны абвінаваціў у абстрэле «расійска-тэрарыстычныя групоўкі» і асабіста прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна[5]. Штаб ДНР назваў напад правакацыяй украінскага боку[6].

Паводле папярэдніх высноў маніторынгавай місіі АБСЕ, абстрэл быў здзейснены з рэактыўных сістэм залпавага агню «Град» і «Ураган» з тэрыторый, кантралюемых ДНР[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Spot report by the OSCE Special Monitoring Mission to Ukraine (SMM), 24 January 2015: Shelling Incident on Olimpiiska Street in Mariupol(нявызн.). OSCE. Праверана 24 студзеня 2015.
  2. 1 2 3 Ситуація в Маріуполі стабільна - міськрада(укр.) , BBC (25.01.15).
  3. Війна-2014: Найбільші героїчні перемоги і трагічні поразки — еспресо tv
  4. Обстріл Маріуполя: кількість загиблих зростає(укр.) , BBC (24.01.15).
  5. Олександр Турчинов. Відповідальність за вбитих мирних громадян внаслідок обстрілу Маріуполя лежить безпосередньо на Путіні, — заява Секретаря РНБО України(укр.) , РНБО України (24.01.15). Праверана 25 студзеня 2015.
  6. РІА Навіны. ДНР: у апалчэння няма артылерыі, здольнай нанесці ўдар па Марыупалі(нявызн.), РІА Навіны (24.01.15).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ва Украіне
Катэгорыя·Масавыя забойствы ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Студзень 2015 года
Катэгорыя·Марыупаль
Катэгорыя·Тэрарыстычныя акты 2015 года
Катэгорыя·Падзеі 24 студзеня
Катэгорыя·2015 год ва Украіне