wd wp Пошук:

Эндаметрыт

Эндаметрыт — захворванне, якое выклікаецца запаленчым працэсам у павярхоўным пласце эндаметрыя, унутранай слізістай абалонкі цела маткі.

Традыцыйна адрозніваюць востры і хранічны віды эндаметрыту.

Эндаміяметрытам завецца запаленчы працэс, якія лакалізоўваюцца ў больш глыбокіх тканках (базальны пласт эндаметрыя, міяметрый).

Этыялогія

Эндаметрыт, як правіла, выклікаецца ўзыходзячай інфекцыяй маткі. Інфікаванне магчыма ў наступных выпадках:

Дыягностыка

Дыягностыка грунтуецца на дадзеных анамнезу (унутрыматачнае ўмяшанне і інш), агульнага і гінекалагічнага даследаванняў і лабараторных дадзеных (аналіз крыві, бактэрыяскапія, пасевы і інш.) Пасля дыягностыкі лекар прызначае лячэнне.

Цячэнне захворвання

Востры эндаметрыт

Хвароба працякае востра. Сімптомы ўключаюць боль у ніжняй частцы жывата, павышэнне тэмпературы і ненармальныя вагінальныя крывацёкі ці выдзяленні.

У сталым узросце развіваецца піяметра (назапашванне гною ў матцы). Матка пры гэтым шарападобная, павялічаная, мяккая, флюктуіруючая.

Лячэнне піяметры зводзіцца да выдалення гною з поласці маткі метадам пашырэння канала яе шыйкі.

Хранічны эндаметрыт

Клінічныя сімптомы выяўленыя значна менш, чым пры вострым: тэмпература нармальная, выдзялення слізіста-гнойнага характару, неабільныя, боль у паясніцы нязначная. Нярэдка адзначаюцца растройствы менструальнага цыклу тыпу менарагіі або метрарагіі, што звязана з парушэннем скарачальнай функцыі маткі.

Пры похвавым даследаванні матка павялічана, балючая.

Дыягнаставаць хранічны метраэндаметрыт значна цяжэй. Важнымі з’яўляюцца дадзеныя анамнеза, якія паказваюць на перанесены востры эндаметрыт, а таксама павелічэнне і хваравітасць маткі, слізіста-гнойныя выдзяленні і парушэнні менструальнага цыклу.

Лячэнне

Пры лячэнні выкарыстоўваюцца антыбіётыкі шырокага спектру дзеяння.

Ускладненні

Пры адсутнасці своечасовага лячэння пры эндаметрыце інфекцыя можа перайсці ў фалопіявыя трубы або больш глыбокія пласты маткі, што ў далейшым можа выклікаць бясплоддзе, сэпсіс ці нават смяротны зыход.

Гл. таксама

Эндаметрыёз

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гінекалагічныя захворванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта