wd wp Пошук:

Аблуква

Аблуква — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 12,5 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 1,7 км на поўнач ад горада Тураў. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).

Возера старычнага тыпу. Злучана на захадзе шырокай пратокай з возерам Шырокае, на поўдні вузкай пратокай з возерам Бабінец і праз яго з ракой Прыпяць. Мясцовасць градава-ўзгорыстая, месцамі балоцістая, часткова пад хмызняком і рэдкалессем. На поўнач ад возера знаходзіцца вялікі лясны масіў.

Назва звязана з геаграфічным тэрмінам «блоква», «блуква» — нізіна, які зафіксаваны ва ўкраінскіх гаворках, «блук» — выган.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Жыткавіцкага раёна