wd wp Пошук:

Абель Ганс

Абель Ганс (фр.: Abel Gance, сапраўднае імя Эжэн Аляксандр Перэтон; 25 кастрычніка 1889, Парыж — 10 лістапада 1981, там жа) — французскі кінарэжысёр, акцёр.

Біяграфія

Незаконнанароджаны сын багатага ўрача Абеля Фламанта і Франсуазы Перэтон. Маці была замужам за Адольфам Гансам.

Перш чым зрабіць кар’еру акцёра ў тэатры і кіно, Ганс працаваў памагатым адваката. З 1908 года Абель Ганс выступаў у тэатры (Парыж, Брусель). Напісаў дзве трагедыі. У кіно дэбютаваў у 1909 годзе як акцёр у фільме Леонса Перэ «Мальер». Напісаў кнігу паэм «Палец на клавіятуры». Затым захапляецца складаннем сцэнарыяў. Першую карціну, «Плаціна» (La Digue), зняў у 1911 годзе. У гэты перыяд Ганс напісаў сцэнар і, выкарыстоўваючы скажальныя лінзы і люстэркі для стварэння эфекту галюцынацый, зняў кароткаметражны фільм «Вар’яцтва доктара Цюба» (1915) аб вар’яцкіх бачаннях навукоўца. Ён таксама працягваў ствараць фільмы і эксперыментаваць з асвятленнем, мантажом і камерай. Пасля правалу гэтага фільма паставіў яшчэ дзясятак карцін. Сярод іх шматсерыйны фільм «Барбароса» атрымаў папулярнасць у гледачоў.

Быў партнёрам Макса Ліндэра ў шматлікіх фільмах. У 1910 годзе піша сцэнарыі для Луі Феяда, Альбера Капелані, Каміла дэ Марлона.

У 1914 годзе мабілізаваны ў войска. Здымаў прапагандысцкія фільмы («Гераізм Пады» (1915), «Страс і К» (1915), «Смяротны газ» (1916)).

Да найболей значных фільмаў Ганса, знятых пасля 1917 года, можна аднесці «Маці смуткуючая» (Mater Dolorosa), «Дзясятую сімфонію», «Я вінавачу», «Кола».

У 1927 годзе ставіць «Напалеон», дзе сам граў ролю Сен-Жуста. Фільм задуманы як трылогія, але на наступныя дзве часткі Ганс не знаходзіць сродкаў. У 1929 годзе трэцяя частка трылогіі пастаўлена Лупу Пікам: «Напалеон на востраве Св. Алены». У 1936 годзе адбылося яго агучванне, а ў 1971 годзе выйшла на экраны другая, дапоўненая рэдакцыя. Англійскаму гісторыку Кевіну Браўнлоў атрымалася ўзнавіць найболей поўную версію, якая зрабіла фурор у Нью-Ёрку ў 1981 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Abel Gance // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119451352 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Archives de Paris
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119451352 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Fichier des personnes décédées
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Акцёры Францыі
Катэгорыя·Рэжысёры нямога кіно
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Сцэнарысты Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Сцэнарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінарэжысёры Францыі
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы