wd wp Пошук:

Яцак Мальчэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мальчэўскі. Яцак Мальчэўскі (польск.: Jacek Malczewski; 14 ліпеня 1854, Радам, Царства Польскае, Расійская імперыя ― 8 кастрычніка 1929, Кракаў, Польшча) ― польскі мастак, адна з галоўных постацяў польскага сімвалізму.

Біяграфія

Паходзіў з збяднелай шляхецкай сям’і. У 13 гадоў бацькі аддалі хлопчыка ў сям’ю дзядзькі, які выбраў добрых настаўнікаў пляменніку, сярод якіх быў пісьменнік Адольф Дыгасінскі. Значны ўплыў на свядомасць юнака аказалі ідэі польскага месіянізму і польскага патрыятызму, характэрныя для польскай эпохі рамантызму[8].

У сямнаццацігадовым узросце хлопца адправілі ў Кракаў, дзе ён працягваў навучанне ў гімназіі, а ў вольны час займаўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Сярод яго настаўнікаў быў Ян Матэйка, які параіў таленавітаму юнаку вучыцца жывапісу. Мальчэўскі пачаў асвойваць жывапіс, а завяршыў мастацкую адукацыю навучаннем у Школе мастацтваў у Парыжы[9].

Удзельнічаў у археалагічнай вандроўцы, арганізаванай графам Каралем Лянцкаронскім у Памфілію, Пісідыю, Грэцыю, куды яны выправіліся ў пачатку верасня 1884 г. У 1885 годзе знаходзіўся ў Мюнхене[10].

Увосень 1887 года вярнуўся на радзіму. У тым жа годзе ажаніўся[11].

У 1880 г. наведаў Італію, потым Галіцыю, Львоў[12].

Мальчэўскі быў прафесарам два тэрміны (1896-1900 і 1912-1921)[13].

У 1897 г. Мальчэўскі быў заснавальнікам мастацкай суполкі «Sztuka» («Мастацтва») разам з іншымі майстрамі, сярод якіх: Тэадор Аксентовіч, Юзаф Магофер, Станіслаў Выспянскі. Суполка праіснавала доўга — да 1950 года[14].

Пасля канфлікту з мастаком Юльянам Фалатам ён пакінуў акадэмію і змяніў некалькі месцаў жыхарства. Меў некалькі выставак, у тым ліку ў Львове (1903)[15].

У апошні год жыцця мастак страціў зрок. Памёр 8 кастрычніка 1929 года[16].

Творчасць

Вялікі ўплыў на мастацкую свядомасць мастака аказалі смерць бацькі ў 1884 годзе, пасля якой ён пачаў даследаваць смерць як з’яву ў жыцці чалавека, і смерць маці ў 1898 годзе[17].

Творчасць мастака — пейзажы і касцюмаваныя партрэты, сімвалічныя кампазіцыі, арыгінальныя інтэрпрэтацыі рэлігійных сюжэтаў, шматлікія аўтапартрэты[18].

Яго хвалявалі тэмы «мастак і муза», «мастак і яго натхненне». Спробы асэнсаваць гэта былі як у вобразах іншых мастакоў (партрэт Адама Асныкі з музай), так і ў аўтапартрэтах[19].

Не маючы прывабнай знешнасці, мастак, тым не менш, пакінуў некалькі незвычайных аўтапартрэтаў, як у рэлігійных кампазіцыях («Хрыстос і Пілат», «Хрыстос у Эмаўсе»), так і ў касцюмаваных партрэтах (у даспехах) або з бытавой афарбоўкай. І паказаў, што любы чалавек можа быць значным і прывабным[20].

Далёкі ад дэкаратыўнасці Станіслава Выспянскага і мадэрну як такога, Мальчэўскі зачапіў глядацтва цікавымі кампазіцыямі сымьалічнай афарбоўкі, дзе распрацаваў праблему перадачы нацыянальных традыцый ад мёртвых да жывых[21].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 1 2 Jacek Malczewski
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119246449 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119246449 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119246449 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0
  7. RKDartists
  8. A. Jakimowicz, Jacek Malczewski i jego epoka, Warszawa 1970.
  9. A. Heydel, Jacek Malczewski. Człowiek i artysta, Kraków 1933.
  10. A. Heydel, Jacek Malczewski. Człowiek i artysta, Kraków 1933.
  11. S. Krzysztofowicz-Kozakowska, Jacek Malczewski, Wrocław 2005.
  12. S. Krzysztofowicz-Kozakowska, Jacek Malczewski, Wrocław 2005.
  13. A. Ławniczakowa, Jacek Malczewski, Warszawa 1976.
  14. Odznaczenie Jacka Malczewskiego. „Gazeta Lwowska”, s. 2, nr 163 z 20 lipca 1927.
  15. “Jacek Malczewski (Radom 1854 - Kraków 1929)”, Pinakoteka Zascianek.pl, http://www.pinakoteka.zascianek.pl/Malczewski_J/Malczewski_J_bio.htm
  16. Jadwiga Puciata-Pawłowska. Malczewski Jacek (1854—1929) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974. — T. XIX. — S. 282—286.
  17. Irena Kossowska, “Jacek Malczewski”. Symbolizm w polskim malarstwie przełomu XIX i XX wieku. Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk. Culture.pl, https://archive.ph/20130416120803/http://www.culture.pl/web/english/resources-visual-arts-full-page/-/eo_event_asset_publisher/eAN5/content/jacek-malczewski
  18. K. Wyka, Thanatos i Polska, czyli o Jacku Malczewskim, Kraków 1971.
  19. “Jacek Malczewski — rycerz polskiej sztuki”, 14 lipca 2017, https://niezlasztuka.net/o-sztuce/jacek-malczewski-rycerz-polskiej-sztuki/
  20. J. Puciata-Pawłowska, Jacek Malczewski, Warszawa 2005.
  21. Jadwiga Puciata-Pawłowska. Malczewski Jacek (1854—1929) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974. — T. XIX. — S. 282—286.
  22. Jadwiga Puciata-Pawłowska. Malczewski Jacek (1854—1929) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974. — T. XIX. — S. 282—286.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Сімвалісты
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Радаме
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе