wd wp Пошук:

Ян Эманюэль Афі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ян Эманюэль Афі (нар. 11 лістапада 1995, Цьебісу, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Гомель».

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў горадзе Цьебісу, але неўзабаве пераехаў з бацькамі ў Ямусукра. Займацца футболам пачаў ва ўзросце 14 гадоў у клубе «Рэнесанс»[2]. Пасля некаторы час выстапаў за клуб «Танда», адкуль перайшоў у «Ганьёа».

У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна[3]. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 11 верасня 2017 года ў хатнім матчы з «Нафтанам» (1:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. Пазней замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскай каманды на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль, а з мая зноў стаў выступаць у асноўным складзе. У жніўні 2018 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі[4]. У верасні 2018 года зноў трапіў у запас. У сезоне 2019 рэгулярна гуляў у стартавым складзе. У снежні 2019 года стала вядома, што абаронца пакідае жодзінскі клуб[5].

У лютым 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, толькі з красавіка па чэрвень не гуляў з-за траўмы. Па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым абаронцам дынамаўцаў.

У студзені 2022 года адправіўся на прагляд у «Гомель» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7].

Дасягненні

Зноскі

  1. Yann Emmanuel Affi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «10 минут не мог выйти из подъезда». Сирота из Африки даже не занимался в секции, но попал в белорусский футбол
  3. Защитник Аффи Янн Эммануэль перешел в «Торпедо-БелАЗ»
  4. Павловец и Аффи продлили контракты с “Торпедо-БелАЗ”
  5. Защитник “Торпедо-БелАЗ” Аффи попрощался с болельщиками
  6. Аффи стал игроком брестского “Динамо”, Шестюк продлил контракт с клубом
  7. Ивуариец Ян Аффи перешел в “Гомель”
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Кот-д’Івуара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ганьёа
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Танда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кот-д’Івуары
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст