wd wp Пошук:

Антоні Юзаф Салагуб

Антоні Юзаф Салагуб (? — 6 верасня 1759) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, генерал літоўскай артылерыі1746).

Раннія гады

Вычыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве, Кракаўскім універсітэце. Падарожнічаў па Францыі.

У часе вайны за польскую спадчыну 1733—1738 у шэрагах французскіх войскаў ваяваў у Галандыі і Італіі, за баявыя заслугі прызначаны палкоўнікам, быў двойчы цяжка паранены.

Палітычная дзейнасць

Пасол на соймы 1740, 1744, 1746, 1748, 1750, 1752, 1754. На сойме 1740 падтрымаў пасэсараў Нойбургскіх маёнткаў у барацьбе супраць Радзівілаў. У час працы Трыбуналаў ВКЛ 1740 і 1741 разам з бацькам падтрымліваў Сапегаў супраць Радзівілаў. Потым перамяніў свае пазіцыі, ажаніўся з Брыгітай Петранеляй Радзівіл.

У 1747 абраны ковенскім дэпутатам на Трыбунал ВКЛ, стаў трыбунальскім віцэ-маршалкам і фактычна кіраваў пасяджэннямі Трыбунала. Праяўляў малую актыўнасць у 1755—1756 у канфлікце сваіх саюзнікаў Радзівілаў з Чартарыйскімі. У ліпені 1756 пагадзіўся на фінансавыя выдаткі на трыбунальскую кампанію 1757. Французскі пасол Дзюран беспаспяхова намагаўся перацягнуць яго ў прафранцузскую групоўку.

У 1757 атрымаў ордэн Белага Арла.

Памёр па дарозе ў Вільню.

Сям’я

З роду Салагубаў, сын вялікага літоўскага падскарбія Яна Міхала Салагуба і Алены з Шамоўскіх, брат Юзафа Антонія. Быў жанаты з Брыгітай Петранеляй Радзівіл, дачкой Мікалая Фаўстана Радзівіла.

Зноскі

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Генералы літоўскай артылерыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 верасня
Катэгорыя·Салагубы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Салагубы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1710 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1759 годзе