Юрый Глебавіч Глябовіч (? — пасля 1520) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Cын смаленскага ваявода Глеба, першага вядомага прадстаўніка роду Глябовічаў.
Намеснік смаленскі (1492—99), староста жамойцкі (з 1494), намеснік аршанскі і аболецкі (1500—01), намеснік віцебскі (1503—08) і смаленскі (1508—14), староста мерацкі (з 1514) і ваўкавыскі (з 1520). У 1506 у складзе пасольства да вялікага князя маскоўскага. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1512—22 у 1513 абараняў Смаленск ад маскоўскага войска.