wd wp Пошук:

Эфіопскі каляндар

Эфіопскі каляндар — (амх.: የኢትዮጵያ ዘመን አቆጣጠር, ye’Ītyōṗṗyā zemen āḳoṭaṭer) — каляндар, які выкарыстоўваецца ў Эфіопіі, а таксама Эрытрэйскай Праваслаўнай Царквой, Эрытрэйскай Каталіцкай Царквой і Евангелісцкай царквой Эрытрэі. Гэты каляндар заснаваны на больш старажытным александрыйскім календары, які ў сваю чаргу ўтвораны ад старажытнага егіпецкага календара, але мае агульныя рысы і з юліянскім календаром: у ім таксама выкарыстоўваецца дадатковы дзень кожныя 4 гады.

Пачатак года ў эфіопскім календары прыпадае на 30 жніўня па юліянскім календары, калі наступны год — высакосны, альбо на 29 жніўня, калі наступны год — просты. Як і Копцкі каляндар, Эфіопскі каляндар складаецца з 12 месяцаў па 30 дзён кожны, а таксама пяці альбо шэсці эпагаменальных дзён у канцы года, якія звычайна вылучаюцца ў 13-ы месяц. Колькасць эпагаменальных дзён вызначаецца ў залежнасці ад віду года: просты ці высакосны.

Лік гадоў у эфіопскім календары начынаецца з 29 жніўня 8 года н. э. па юліянскім календары. Суткі паводле Эфіопскага календара пачынаюцца не апоўначы, а з усходам Сонца.

Месяцы

АмхарскаяКопцкаяПачатак месяцаПачатак месяца ў высакосны эфіопскі год
MäskärämTut11 верасня12 верасня
TeqemtBabah11 кастрычніка12 кастрычніка
HedarHatur10 лістапада11 лістапада
TahsasKiyahk10 снежня11 снежня
T’erTubah9 студзеня10 студзеня
YäkatitAmshir8 лютага9 лютага
MägabitBaramhat10 сакавіка10 сакавіка
MiyazyaBaramundah9 красавіка9 красавіка
GenbotBashans9 мая9 мая
SäneBa’unah8 чэрвеня8 чэрвеня
HamleAbib8 ліпеня8 ліпеня
NähaseMisra7 жніўня7 жніўня
PagumänNasi6 верасня6 верасня
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Каляндар
Катэгорыя·Эфіопія