wd wp Пошук:

Эрык Алін Корнел

Эрык Алін Корнел (англ.: Eric Allin Cornell; нар. 19 снежня 1961 г., Апала-Альта, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2001), сумесна з Вольфгангам Кетэрле і Карлам Віманам «за эксперыментальнае назіранне бозэ-эйнштэйнаўскай кандэнсацыі ў разрэджаных газах атамаў шчолачных металаў і за першыя фундаментальныя даследаванні уласцівасцяў такіх кандэнсатаў».

Біяграфія

Эрык Корнел нарадзіўся ў сям’і прафесара будаўнічых навук у МТІ і настаўніцы англійскай мовы. Вывучаў фізіку ў Стэнфардскім універсітэце і, пасля атрымання ў МТІ у 1985 г. дыплома, працаваў у Кембрыджы - горад, у якім ён жыў з двух гадоў. Працаваў у групе Дэйва Прытчарда над вызначэннем масы 3He і 3H. У 1990 г. абараніў дысертацыю.

Корнел падаў заяўку на месца постдокаў у групу Дэйва Вінеланда ў NIST, аднак не атрымаў адабрэння. Замест гэтага яго парэкамендавалі ў групу Карла Віма, які працаваў у NIST ў горадзе Боўлдэр ў штаце Каларада. Пасля заканчэння двухгадовай постдокаўскай стыпендыі ён застаўся там працаваць асістэнтам прафесара. У 1995 г. становіцца прафесарам, з 1994 г. з’яўляецца членам NIST.

У 1995 г. Корнел ажаніўся з Цэлестай Ландры, з якой быў знаёмы больш за 10 гадоў, яшчэ ў Стэнфардзе. У іх дзве дачкі - Эліза і Сафія.

У 2004 г. яму ампутавалі левую руку з прычыны заражэння фасцыітысам. У 2006 г. ён зноў прыступіў да працы.

Узнагароды

Зноскі

  1. Eric A. Cornell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Eric Allin Cornell // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Eric A. Cornell // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Фізікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Лорэнца
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных