wd wp Пошук:

Эляктрэнай

Эляктрэнай (літ.: Elektrėnai) — горад у цэнтральнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Эляктрэнайскага самакіравання Вільнюскага павета[2].

Геаграфія

Цеплавая электрастанцыя

Эляктрэнай знаходзіцца за 49 км ад Вільнюса і за 54 км ад горада Каўнас.

Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Гісторыя

Горад узнік як пасёлак гарадскога тыпу пры будаўніцтве цеплавой электрастанцыі, якое пачалася ў 1960 годзе. Афіцыйнай датай пачатку будаўніцтва лічыцца 18 ліпеня 1961 года. У 1972 годзе была скончана апошняя частка будаўніцтва.

У 1977 годзе ў горадзе быў пабудаваны лядовы палац спорту.

З 2000 года Эляктрэнай стаў адміністрацыйным цэнтрам самакіравання.

Дэмаграфія

Насельніцтва Эляктрэная складае 11 588 чалавек (2020).

Гарады-пабрацімы

Фотаздымкі

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  2. Elektrėnų savivaldybė(недаступная спасылка) (літ.)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Населеныя пункты Эляктрэнайскага самакіравання
Катэгорыя·Эляктрэнайская сянюнія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі