wd wp Пошук:

Эльбасан

Эльбасан (алб. Elbasan) — горад у Албаніі, размешчаны на беразе ракі Шкумбіні, за 54 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Албаніі Тыраны. Насельніцтва — каля 100 тысяч жыхароў. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці і акругі.

Гісторыя

Да пачатку Другой сусветнай вайны Эльбасан выглядаў тыповым асманскім горадам у Албаніі, з сумессю ўсходніх і сярэдневяковых будынкаў, вузкімі брукаванымі вуліцамі і вялікім базарам. У горадзе жыло таксама хрысціяне. У той час горад меў насельніцтва каля 15 000 жыхароў.

Эльбасан быў пад кантролем розных краін і народаў: сербаў, македонцаў, балгараў, аўстрыйцаў і італьянцаў. Горад робіцца цэнтрам ісламу ў Албаніі пасля турэцкай акупацыі.

Архітэктура і славутасці

У Эльбасане размешчана крэпасць XV стагоддзя, у якой створаны музей. Таксама ў горадзе ёсць турэцкія лазні XVI стагоддзя, праваслаўная царква Святой Марыі і Музей партызанскай вайны.

Традыцыйная вуліца ў Эльбасане

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гарады Албаніі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных