wd wp Пошук:

Чыма да Канельяна

«Мадонна з дзіцем». Эрмітаж. 1496-99

Чыма да Канелья́на (Чыма з Канельяна, італ.: Cima da Conegliano, імя пры нараджэнні — Джаванні Батыста Чыма, італ.: Giovanni Batista Cima; нар. каля 1459 у Канельяна; памёр там жа ў 1517 ці 1518 годзе) — італьянскі мастак венецыянскай школы жывапісу эпохі Рэнесанса.

Празваны па назве роднага горада, мастак Чыма ды Канельяна пісаў пераважна алтарныя абразы і карціны рэлігійнага зместу з абавязковым пейзажам на заднім плане. Працаваў у ваколіцах Венецыі і верагодна ў атэлье Джавані Беліні, чый ўплыў прасочваецца ў яго творчасці. Меў мянушку «бедны чалавек Беліні». Таксама выпрабаваў ўплыў Антанела да Месіна, Джарджоне і ранняга Тыцыяна.

Творчасць

Карціны да Канельяна адрознівае лірычнасць, высакародная прастата вобразаў, залацісты каларыт, сіла і гарманічнасць фарбаў, характарнасць і выразнасць прадстаўленых нерухома ў паслухмянай пакоры асоб, класічная прыгажосць персанажаў, іх засяроджаная малітва, бачная сувязь чалавека з навакольнай прыродай, дбайнасць дэталяў, шырокая і прыгожая кладка драпіровак і празрыстасць святла. Многія з карцін Чымы да Канельяна адрозніваюцца ад пісаных падобнымі з ім майстрамі тым, што на заднім плане яго карцін намаляваны пейзаж з матывам, узятым з гарыстых мясцовасцяў радзімы мастака — Фрыўлі(руск.) бел.. Пейзаж уяўляе невысокія пагоркі з замкамі і гарадскімі сценамі, палі і адзінокія дрэвы, а на першым плане — скала з багатай расліннасцю або выдатны порцік.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. http://vocab.getty.edu/page/ulan/500012627
  3. Art UK — 2003. Праверана 12 жніўня 2015.
  4. https://www.britannica.com/biography/Giovanni-Battista-Cima-da-Conegliano

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1459 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Трэвіза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Трэвіза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1517 годзе