wd wp Пошук:

Цюр

Цюр, Цір або Тыу (Týr, таксама Ziu) — у германа-скандынаўскай міфалогіі, аднарукі бог вайсковай доблесці. З асаў, сын Одзіна і веліканкі, сястры Гіміра.

Цюр пазбавіўся рукі, калі асы вырашылі скаваць велізарнага ваўка Фенрыра чарадзейным ланцугом. Па адной з версій, Цюр уклаў сваю руку ў пашчу Фенрыра ў знак адсутнасці благіх намераў. Калі воўк не змог вызваліцца, ён адкусіў руку Цюра. У адпаведнасці з эсхаталагічнымі міфамі вікінгаў, у дзень Рагнарок Цюр будзе ваяваць з жахлівым сабакам Гармам, і яны заб’юць адзін аднаго.

Імя Тыу даследчыкі суадносяць з рэканструяваным імем агульнаіндаеўрапейскага вярхоўнага бога, валадара нябёсаў (*Dyeus, пар. Зеўс, Дзьяус, Дэва, лац. Deus «бог»). Мяркуецца, што Тыу быў выцеснены з гэтай іпастасі Одзінам[1].

Зноскі

  1. Тюр. Мифы народов мира под редакцией С. Токарева, М.: Российская энциклопедия, 1994.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Багі вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Германа-скандынаўскія багі