wd wp Пошук:

Цыкл трыкарбонавых кіслот

Цыкл трыкарбонавых кіслот (цыкл Крэбса, цытратны цыкл, цыкл лімоннай кіслаты) — цэнтральная частка агульнага шляху катабалізму, цыклічны біяхімічны аэробных працэс, падчас якога адбываецца ператварэнне двух-і трохвугляродных злучэнняў, якія ўтвараюцца як прамежкавыя прадукты ў жывых арганізмах пры распадзе вугляводаў, тлушчаў і бялкоў, да CO2. Пры гэтым вызвалены вадарод накіроўваецца ў ланцуг тканкавага дыхання, дзе ў далейшым акісляецца да вады, прымаючы непасрэдны ўдзел у сінтэзе ўніверсальнай крыніцы энергіі — АТФ.

Цыкл Крэбса - гэта ключавы этап дыхання ўсіх клетак, якія выкарыстоўваюць кісларод, цэнтр перасячэння мноства метабалічных шляхоў у арганізме. Акрамя значнай энергетычнай ролі цыклу адводзіцца таксама і істотная пластычная функцыя, гэта значыць гэта важная крыніца малекул-папярэднікаў, з якіх у ходзе іншых біяхімічных ператварэнняў сінтэзуюцца такія важныя для жыццядзейнасці клеткі злучэнні як амінакіслоты, вугляводы, тлустыя кіслоты і інш.

Цыкл ператварэння лімоннай кіслаты ў жывых клетках быў адкрыты і вывучаны нямецкім біяхімікам Хансам Крэбсам, за гэту працу ён (сумесна з Ф. Ліпманам) атрымаў Нобелеўскую прэмію (1953 год).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Клетачнае дыханне
Катэгорыя·Метабалізм