wd wp Пошук:

Хімічная раўнавага

Хімі́чная раўнава́га — тэрмадынамічная раўнавага ў сістэме, у якой адбываюцца толькі абарачальныя рэакцыі.

Макраскапічныя параметры стану сістэмы (тэмпература, ціск, канцэнтрацыя рэчываў) пры хімічнай раўнавазе не залежаць ад часу.

Хімічная раўнавага ўстанаўліваецца, калі скорасці прамой і адваротнай рэакцый становяцца роўнымі (гл. закон дзейных мас).

Умова раўнавагі любой хімічнай рэакцыі паказваецца суадносінамі

i

ν

i

μ

i

= 0

{\displaystyle \sum _{i}\nu _{i}\mu _{i}=0}

\{\displaystyle \sum _\{i\}\nu _\{i\}\mu _\{i\}=0\} (дзе μ**i — хімічны патэнцыял рэчываў, якія ўдзельнічаюць у рэакцыі, ν**i — стэхіяметрычныя каэфіцыенты — дадатныя для зыходных рэчываў і адмоўныя для прадуктаў) і выводзіцца з любой умовы тэрмадынамічнай раўнавагі.

Суадносіны паміж канцэнтрацыямі рэчываў у сістэме пры хімічнай раўнавазе вызначаюцца канстантай раўнавагі, якая залежыць ад прыроды рэагуючых рэчываў і ад тэмпературы. Якасная залежнасць хімічнай раўнавагі ад знешніх умоў апісваецца прынцыпам Ле Шатэлье — Браўна.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Фізічная хімія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Хімічная кінетыка