Хаце́нчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хаценчыцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 24 ліпеня 1957 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Карпавіцкага і Навагуцкага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1568 чалавек[3], з іх 96,7 % — беларусы, 2,4 % — рускія[4].