wd wp Пошук:

Хантынгданшыр

Хантынгданшыр (англ.: Huntingdonshire) — неметрапалітэнскі раён у графстве Кембрыджшыр (Англія). Адміністрацыйны цэнтр — горад Хантынгдан. Былое графства ў складзе Англіі. Раён размешчаны ў заходняй частцы графства Кембрыджшыр, мяжуе з графствамі Бедфардшыр і Нартгемптаншыр.

Графства Хантынгданшыр было створана ў 1889 годзе і скасавана ў сувязі з рэформай адміністрацыйнага падзелу ў 1965 годзе, калі яно ўвайшло ў склад графстваў Хантынгдан і Пітэрбара. У 1974 годзе Хантынгданшыр увайшоў у склад новага графства Кембрыджшыр як раён Хантынгдан, які ў 1984 годзе быў перайменаваны ў Хантынгданшыр.

Зноскі

  1. http://www.ons.gov.uk/peoplepopulationandcommunity/populationandmigration/populationestimates/datasets/populationestimatesforukenglandandwalesscotlandandnorthernireland
  2. https://ons.maps.arcgis.com/home/item.html?id=a79de233ad254a6d9f76298e666abb2b
Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Кембрыджшыр
Катэгорыя·Графствы Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных